17 шматдзетных жанчын узнагароджаны ордэнам Маці
За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей ордэнам Маці ўзнагароджаны 17 шматдзетных маці з Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Сярод узнагароджаных аператар машыннага даення сельскагаспадарчага прадпрыемства "Прагрэс-Агра" Светлагорскага раёна Святлана Ціткова і хатняя гаспадыня з Жыткавіцкага раёна Алена Ярмоліч.
Узнагароды ўдастоены загадчыца інтэрната ААТ "Саюзпраммантаж" у Гродне Надзея Бандарык, сацыяльны работнік тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ваўкавыскага раёна Валянціна Якубоўская.
Ордэнам Маці таксама ўзнагароджаны выхавальнік ясляў-сада № 2 "Сонейка" гарадскога пасёлка Краснаполле Святлана Гулькова і хатняя гаспадыня са Слаўгарада Наталля Сяўрова.