Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (карэкціруецца Указ № 200 ад 26 красавіка 2010 г.)

Указ № 245 ад 25 чэрвеня 2025 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 чэрвеня падпісаў Указ № 245, якім устаноўлены адзіныя тарыфы на паслугі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці незалежна ад таго, аказваюцца яны грамадзянам у агенцтвах па дзяржрэгістрацыі або натарыусамі. Памер такіх тарыфаў разлічваўся з улікам эканамічна абгрунтаваных затрат.

Гэта рашэнне Прэзідэнта, як і нядаўна прынятая новая рэдакцыя Закона "Аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй", дасць магчымасць у поўнай меры забяспечыць рэалізацыю прынцыпу "адно акно" пры дзяржрэгістрацыі нерухомай маёмасці.

Указ уступіць у сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.