Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Указ № 215 ад 11 чэрвеня 2021 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 чэрвеня падпісаў Указ № 215, які ўдасканальвае прававое рэгуляванне, накіраванае на паляпшэнне інвестыцыйнага клімату ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень".

Дакументам зацверджана палажэнне, якое прадугледжвае наданне большай самастойнасці адміністрацыі парка за кошт перадачы дадатковых паўнамоцтваў ад мясцовых органаў улады ў частцы ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, пашырэнне відаў яго дзейнасці, падтрымку стартапаў і стварэнне прэферэнцыйных умоў для буйных інвестыцыйных праектаў з аб'ёмам інвестыцый $50 млн і больш.