Аб парадку фарміравання і выкарыстання сродкаў інавацыйных фондаў
Указ № 357 ад 7 жніўня 2012 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 7 жніўня падпісаў Указ № 357 "Аб парадку фарміравання і выкарыстання сродкаў інавацыйных фондаў".
У адпаведнасці з гэтым Указам прымаць удзел у фарміраванні інавацыйных фондаў будуць усе суб’екты гаспадарання. У інавацыйныя фонды прапаноўваецца накіроўваць адлічэнні ў памеры 10% ад падатку на прыбытак. Пры гэтым не будзе павялічана стаўка падатку на прыбытак, таксама як і падатковая нагрузка.
Адначасова спрашчаюцца ўлік і кантроль за адлічэннямі ў інавацыйныя фонды, скарачаецца час, неабходны плацельшчыкам для вылічэння і выплаты падаткаў і плацяжоў.
Інавацыйныя фонды будуць фарміравацца як мэтавыя бюджэтныя фонды. Пры гэтым рэспубліканскія органы кіравання фарміруюць рэспубліканскія інавацыйныя фонды, аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам - мясцовыя інавацыйныя фонды.
Паўнамоцтвы па распараджэнню сродкамі інавацыйных фондаў прадастаўляюцца кіраўнікам міністэрстваў, канцэрнаў, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.
Сродкі з фондаў могуць быць накіраваны толькі на інавацыйныя мэты (фінансаванне развіцця высокатэхналагічных сфер, правядзенне найноўшых даследаванняў і распрацовак, фарміраванне і развіццё інавацыйнай інфраструктуры), а іх выдзяленне будзе адбывацца на ўмовах адкрытага конкурснага адбору.
Магчымасць выкарыстаць гэтыя сродкі будуць мець усе суб'екты гаспадарання незалежна ад формы ўласнасці.

Тэкст Указа глядзіце, калі ласка, у рускай версіі на Партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Палажэнне аб парадку фарміравання і выкарыстання сродкаў інавацыйных фондаў