Аб павышэнні пенсій

Указ № 35 ад 16 студзеня 2012 г.
Дакумент прыняты ў мэтах дадатковай матэрыяльнай падтрымкі пажылых людзей. Указам прадугледжваецца ўстанавіць з 1 студзеня 2012 года даплаты да пенсій асобам, старэйшым за 75 гадоў, у тым ліку:

75% мінімальнага памеру пенсіі па ўзросту - асобам, якія дасягнулі ўзросту 75 гадоў;

100% мінімальнага памеру пенсіі па ўзросту - асобам, якія дасягнулі 80 гадоў.

Такім чынам, памер даплаты ў студзені 2012 года для асоб, старэйшых за 75 гадоў, складзе Br107,8 тыс., старэйшых за 80 гадоў - Br143,7 тыс.

Устанаўленне даплат да пенсій асобам ва ўзросце, старэйшым за 75 гадоў, дасць магчымасць знізіць вастрыню іх аб'ектыўнай патрэбнасці, а таксама падтрымаць найбольш малазабяспечаных пажылых грамадзян.

Даплаты да пенсій будуць устанаўлівацца з 1-га чысла месяца, наступнага за месяцам дасягнення ўзросту 75 (80) гадоў, і выплачвацца ў парадку, прадугледжаным для выплаты пенсій.

Акрамя таго, згодна з Указам, у 2012 годзе карэкціроўка фактычнага заработку пенсіянераў і пераразлікі працоўных пенсій будуць праводзіцца з лютага, мая, жніўня і лістапада зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў па рэспубліцы за IV квартал 2011 года, І, ІІ і ІІІ кварталы 2012 года адпаведна.

Тэкст Указа глядзіце, калі ласка, у рускай версіі на Партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.