Аб прыцягненні і прадастаўленні пазык, дзейнасці мікрафінансавых арганізацый
Указ № 325 ад 30 чэрвеня 2014 г.
Дзейнасць мікрафінансавых арганізацый
рэгламентавана ў Беларусі. Адпаведны Указ № 325 "Аб прыцягненні і
прадастаўленні пазык, дзейнасці мікрафінансавых арганізацый" Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка падпісаў 30 чэрвеня.
Указ прадугледжвае ўдасканаленне парадку ажыццяўлення дзейнасці па рэгулярным прыцягненні і прадастаўленні пазык, фарміраванне ўмоў для далейшага развіцця прадпрымальніцтва і дзелавой ініцыятывы шляхам укаранення дадатковых інструментаў фінансавання і накіраваны на абарону правоў спажыўцоў паслуг, што аказваюцца мікрафінансавымі арганізацыямі.
З 1 студзеня 2015 года гэту дзейнасць змогуць ажыццяўляць толькі мікрафінансавыя арганізацыі - ламбарды, спажывецкія кааператывы фінансавай узаемадапамогі, таварыствы ўзаемнага фінансавання суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, фонды.
Мікрапазыкі для фізічных асоб на спажывецкія мэты змогуць прадастаўляць толькі ламбарды і выключна пад залог рухомай маёмасці, прызначанай для асабістага, сямейнага або дамашняга выкарыстання. У выпадку невяртання мікрапазыкі залог падлягае продажу. Пры гэтым у адпаведнасці з Грамадзянскім кодэксам нават пры недастатковасці грашовых сродкаў, атрыманых ад продажу залогу, абавязацельствы пазычальніка перад ламбардам будуць лічыцца выкананымі.
Мікрапазыкі на мэты развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці прадастаўляюцца мікрафінансавымі арганізацыямі (акрамя ламбардаў) асобам, якія з'яўляюцца ўласнікамі маёмасці, заснавальнікамі (удзельнікамі) камерцыйных арганізацый, рамеснікам, асобам, якія вядуць асабістую падсобную гаспадарку, а таксама суб'ектам аграэкатурызму, малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.
Гранічны памер мікрапазыкі складае 15 тыс. базавых велічынь. Тэрмін мікрапазыкі, пры якім прадастаўляецца льгота па выплаце падаходнага падатку, не абмяжоўваецца.
Спажывецкія кааператывы фінансавай узаемадапамогі могуць стварацца фізічнымі асобамі, якім у адпаведнаці з указам прадастаўляецца права на атрыманне мікрапазык для развіцця іх прадпрымальніцкай ініцыятывы. Такім чынам, спажывецкі кааператыў фінансавай узаемадапамогі будзе ўяўляць сабой добраахвотнае аб'яднанне рамеснікаў, фермераў, суб'ектаў аграэкатурызму, асоб, якія ажыццяўляюць вядзенне асабістай падсобнай гаспадаркі, а таксама ўласнікаў маёмасці, заснавальнікаў (удзельнікаў) камерцыйных арганізацый для аказання фінансавай узаемадапамогі членам гэтага кааператыва шляхам прадастаўлення мікрапазык.
Для ажыццяўлення дзейнасці па рэгулярным прадастаўленні мікрапазык гэтыя арганізацыі павінны быць уключаны ў рэестр мікрафінансавых арганізацый, які будзе весці Нацыянальны банк, а іх кіраўнікі адпавядаць прадугледжаным патрабаванням да кваліфікацыі і дзелавой рэпутацыі.
Акрамя таго, ва Указ уключаны нормы, якія забяспечваюць абарону правоў спажыўцоў паслуг (фізічных асоб) мікрафінансавых арганізацый. У прыватнасці, Нацыянальнаму банку прадастаўлена права разглядаць звароты спажыўцоў і накіроўваць мікрафінансавым арганізацыям прадпісанні аб устараненні парушэнняў правоў спажыўца.
Тэкст Указа глядзіце, калі ласка, у рускай версіі на Партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.