Аб парадку распараджэння дзяржаўнай маёмасцю

Указ № 294 ад 4 ліпеня 2012 г.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 4 ліпеня падпісаў Указ № 294 "Аб парадку распараджэння дзяржаўнай маёмасцю".

У гэтым Указе аб'яднаны асноўныя нормы ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 верасня 2006 года № 575 "Аб парадку распараджэння дзяржаўнай маёмасцю", ад 13 лютага 2007 года № 77 "Аб некаторых пытаннях паніжэння пачатковай цаны продажу маёмасці, якая знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці", ад 27 лютага 2007 года № 108 "Аб некаторых мерах па ўключэнню ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці".

Дакументам спрашчаюцца працэдуры прыняцця рашэнняў аб распараджэнні нерухомай маёмасцю, што знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, шляхам перадачы шэрагу паўнамоцтваў, якія ажыццяўляюцца Прэзідэнтам і Урадам, рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам.

Прыняцце рашэнняў аб адчужэнні і закладзе нерухомай і рухомай маёмасці ў залежнасці ад кошту прадугледжваецца ўскласці на Урад і рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання.

Рашэнні аб здачы ў арэнду прадпрыемстваў, перадачы ў межах рэспубліканскай уласнасці і ў давернае кіраванне акцый прадпрыемстваў будуць прымацца Саветам Міністраў.

На прыняцце рашэнняў аб адчужэнні на платнай аснове, уключаючы продаж на аўкцыёне з устанаўленнем пачатковай цаны, роўнай адной базавай велічыні, і аб бязвыплатнай перадачы ў прыватную ўласнасць для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстоўваемай маёмасці, уключанай у адпаведны пералік, што знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, прадугледжваецца ўпаўнаважыць аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам.

Ва Указе дадзены азначэнні выкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстоўваемай маёмасці, прадастаўлена магчымасць аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму ўносіць прапановы аб адчужэнні маёмасці рэспубліканскай уласнасці на разгляд Прэзідыума Савета Міністраў.

Пры гэтым сродкі, атрыманыя ад адчужэння такой маёмасці, будуць накіроўвацца ў рэспубліканскі бюджэт і бюджэт адпаведнай вобласці і Мінска ў роўных долях.

Ва Указе таксама прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Так, непрадстаўленне або несвоечасовае прадстаўленне інфармацыі аб выкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстоўваемай маёмасці для ўключэння ў адпаведны пералік вядзе да накладання штрафу на службовых асоб рэспубліканскіх і камунальных юрыдычных асоб у памеры да 50 базавых велічынь. Непрыняцце мер па распараджэнню маёмасцю ў мэтах уключэння яе ў гаспадарчы абарот вядзе да накладання штрафу на кіраўнікоў дзяржаўных органаў і арганізацый нараўне са старшынямі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама ў памеры да 25 базавых велічынь.

У мэтах устанаўлення адзінага парадку прадугледжваецца наступная схема паніжэння пачатковай цаны продажу нерухомай маёмасці дзяржаўнай уласнасці: на 20% - пасля першых безвыніковых або не адбыўшыхся таргоў; на 50% - пасля другіх; на 80% - пасля трэціх. Пасля чацвёртых безвыніковых або неадбыўшыхся таргоў маёмасць будзе выстаўляцца на аўкцыён з пачатковай цаной продажу, роўнай адной базавай велічыні.

Пры гэтым абавязковымі ўмовамі продажу маёмасці на аўкцыёнах з пачатковай цаной, роўнай адной базавай велічыні, будуць ажыццяўленне пакупніком на гэтых аб'ектах прадпрымальніцкай дзейнасці і забарона на іх адчужэнне да выканання пакупніком умоў дагавора куплі-продажу.

Акрамя таго, часта аб'екты, набытыя на аўкцыёне з пачатковай цаной продажу, роўнай адной базавай велічыні, знаходзяцца ў такім стане, што мэтазгодней іх знесці і пабудаваць новыя будынкі, чым ажыццяўляць іх капітальны рамонт або рэканструкцыю. Таму Указам прадугледжана прадастаўленне пакупніку такой магчымасці.

Таксама з улікам практыкі правядзення таргоў па продажы маёмасці з пачатковай цаной, роўнай адной базавай велічыні, у малых і сярэдніх населеных пунктах, сельскай мясцовасці Указам прадугледжана магчымасць удзелу фізічных асоб у такіх аўкцыёнах.

У мэтах упарадкавання падыходаў да ацэнкі кошту дзяржаўнай маёмасці Указам прадугледжаны продаж дзяржаўнай маёмасці арандатару толькі па рыначнаму кошту, адчужэнне на платнай аснове без правядзення аўкцыёну або конкурсу, унясенне маёмасці ў выглядзе неграшовага ўкладу ў статутны фонд недзяржаўнай юрыдычнай асобы.

Акрамя таго, прадугледжана прадастаўленне права пераважнага набыцця маёмасці, што знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, суб'ектам прадпрымальніцкай дзейнасці, арандуючым гэту маёмасць не менш як тры гады, па рыначнаму кошту з растэрміноўкай плацяжу на 5 гадоў. Пры гэтым рыначны кошт маёмасці павінен быць зменшаны на затраты, панесеныя арандатарам на паляпшэнне стану і спажывецкіх якасцей такога аб'екта, калi названыя паляпшэнні ўлічаны пры вызначэнні рыначнага кошту і арандатару гэтыя затраты не былі кампенсаваны.

Тэкст Указа і дадатку да яго глядзіце, калі ласка, у рускай версіі на Партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.