Аб некаторых мерах па развіццю фармацэўтычнай прамысловасці
Указ № 174 ад 16 красавіка 2012 г.
Дакументам прадугледжана ў 2012-2015 гадах ільготнае крэдытаванне банкамі інвестыцыйных праектаў па мадэрнізацыі, рэканструкцыі дзеючых і стварэнню новых вытворчасцей на агульную суму, эквівалентную $95,3 млн. Крэдытаванне будзе ажыццяўляцца пад гарантыі Урада.
За кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту прадугледжана кампенсацыя 75% стаўкі па крэдыту, а таксама вызваленне фармацэўтычных арганізацый ад выплаты мытных пошлін і падатку на дабаўленую вартасць па тэхналагічнаму абсталяванню і камплектуючых, неабходных для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў.
Прадугледжваецца таксама выдзяленне ў 2012-2015 гадах бюджэтных сродкаў у эквіваленце $44 млн. на набыццё ліцэнзій на лекавыя сродкі для лячэння сацыяльна значных захворванняў, на асваенне новых лекавых сродкаў, пашырэнне прадукцыі на знешніх рынках (у тым ліку правядзенне экспертызы, даклінічных і клінічных выпрабаванняў, рэгістрацыю таварных знакаў і іншае).
Умовамі аказання фармацэўтычным арганізацыям дзяржаўнай падтрымкі, прадугледжанай Указам, з'яўляюцца дасягненне імі ў 2012-2019 гадах паказчыкаў па рэнтабельнасці продажаў у прамысловасці, удзельнай вазе адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме адгружанай прадукцыі, а таксама забеспячэнне тэрмінаў уводу аб'ектаў у эксплуатацыю пры рэалізацыі адпаведных інвестыцыйных праектаў.
Устанаўленне льготнага рэжыму падаткаабкладання і фінансавай падтрымкі інвесціравання ў развіццё фармацэўтычнай прамысловасці дасць магчымасць да 2015 года павялічыць аб'ём вытворчасці лекавых сродкаў у натуральным выражэнні па таблетках на 70%, па капсулах - у 2 разы, аб'ём экспарту - у 3,7-4 разы адносна 2010 года.
Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.
Тэкст Указа глядзіце, калі ласка, у рускай версіі на Партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.