Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю
Указ № 150 ад 29 сакавіка 2012 г.
Дакументам удасканальваецца парадак вызначэння памеру арэнднай платы па аб'ектах нерухомай маёмасці, якая будзе вызначацца з улікам базавай арэнднай велічыні.
У адпаведнасці з Указам базавая арэндная велічыня з 1 красавіка 2012 года складзе Br54 тыс.
У далейшым памер базавай арэнднай велічыні будзе штогод устанаўлівацца Саветам Міністраў з улікам гадавога ўзроўню інфляцыі (індэкса спажывецкіх цэн за мінулы год адносна да папярэдняга) і прымяняцца з 1 красавіка бягучага года. Такім чынам, ствараецца зразумелы і прадказальны механізм змянення арэнднай платы за нерухомую маёмасць, якая здаецца ў арэнду.
Індэкс спажывецкіх цэн за 2011 год у параўнанні з 2010 годам склаў 153,2%. У сувязі з гэтым базавая арэндная велічыня разлічваецца як здабытак дзеючай у 2011 годзе базавай стаўкі і індэкса спажывецкіх цэн (35 000 х 153,2% = 53 620 (≈ 54 000).
Указам таксама адмяняецца дзяржаўнае рэгуляванне памеру арэнднай платы за гандлёвыя месцы на рынках і ў гандлёвых цэнтрах, якія знаходзяцца ў прыватнай уласнасці. Фарміраванне арэнднай платы за такія гандлёвыя месцы будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з нормамі Грамадзянскага кодэкса па пагадненню бакоў.
Дакументам вызначаецца, што ажыццяўленне арандатарам неаддзельных паляпшэнняў арандаванай нерухомай маёмасці не будзе з'яўляцца падставай для павелічэння памеру арэнднай платы. Гэта забяспечыць абарону арандатараў ад росту арэнднай платы ў сувязі з праведзенымі імі паляпшэннямі маёмасці.
З улікам практыкі прымянення Указа ад 23 кастрычніка 2009 года № 518 "Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю" ўдакладняюцца арганізацыі, якія пералічваюць атрыманыя ад здачы ў арэнду сродкі ў рэспубліканскі бюджэт, а таксама памер такіх пералічэнняў.
Акрамя таго, ва Указе прапісаны юрыдычныя асобы, якім прадастаўлена ў бязвыплатнае карыстанне маёмасць.

Тэкст Указа і дадаткі глядзіце, калі ласка, у рускай версіі.