Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Дырэктыву Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Указ № 135 ад 23 сакавіка 2015 г.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 23 сакавіка падпісаў Указ № 135, якім уносяцца змяненні і дапаўненні ў Дырэктыву Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 года № 2 "Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату".
У мэтах павышэння якасці жыцця людзей працэсу дэбюракратызацыі прапануецца надаць усеагульны характар, распаўсюдзіўшы яго не толькі на дзяржаўны апарат, але і на ўсе структуры, што ўзаемадзейнічаюць з грамадзянамі.
Ключавой асаблівасцю новай рэдакцыі Дырэктывы № 2 таксама з'яўляецца дакладная ўстаноўка на вырашэнне ўсіх праблем і цяжкасцей насельніцтва, у першую чаргу непасрэдна на месцах. У сувязі з гэтым стварэнне неабходных умоў для забеспячэння нармальнай жыццядзейнасці грамадзян, павышэння якасці аказання паслуг насельніцтву аднесена да найважнейшай задачы мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
Так, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму даручаецца арганізаваць у кожным раёне, у тым ліку на платнай аснове, прадастаўленне насельніцтву розных запатрабаваных на практыцы паслуг (напрыклад, па арэндзе тэхнікі для правядзення сельскагаспадарчых і будаўнічых работ), а таксама ў прыярытэтным парадку забяспечыць належную работу арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі і іншых арганізацый, якія аказваюць паслугі насельніцтву. Прадугледжваецца ўкараненне сістэмы рэйтынгавай ацэнкі грамадзянамі эфектыўнасці дзейнасці такіх арганізацый.
Для павышэння адкрытасці дзяржаўных органаў на кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў (іх намеснікаў) ускладаецца абавязак праводзіць кожную сераду з 8.00 да 13.00 асабісты прыём грамадзян, кожную суботу з 9.00 да 12.00 прамыя тэлефонныя лініі, не радзей за адзін раз у квартал выязныя асабістыя прыёмы.
Акрамя таго, замацоўваецца шэраг мер, накіраваных на павышэнне ўзроўню інфарматызацыі ў сферы работы з грамадзянамі і арганізацыямі, у тым ліку на арганізацыю магчымасці правядзення адміністрацыйных працэдур у электронным выглядзе.
Тэкст Указа глядзіце, калі ласка, у рускай версіі Партала Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.