Паўночная экалагічная фінансавая карпарацыя

Паўночная экалагічная фінансавая карпарацыя

Рамачнае пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Паўночнай экалагічнай фінансавай карпарацыяй (НЕФКО) было падпісана 20 студзеня 2015 года ў г. Лондане, ратыфікавана Законам Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2015 года № 279-З, уступіла ў сілу 11 жніўня 2015 года.

Дзейнасць НЕФКО ў Рэспубліцы Беларусь арыентавана на эканамічна апраўданыя праекты, якія забяспечваюць рэгіянальны прыродаахоўны эфект. НЕФКО забяспечвае прыцягненне неабходных сродкаў для падтрымкі праектаў, выкарыстоўваючы розныя фінансавыя механізмы, у тым ліку шляхам адкрыцця крэдытных ліній беларускім банкам-партнёрам на падтрымку праектаў у галіне экалогіі.