Еўрапейскі інвестыцыйны банк

Еўрапейскі інвестыцыйны банк

Пасля распаўсюджвання мандата Еўрапейскага інвестыцыйнага банка (ЕІБ) на Беларусь у 2017 годзе было падпісана адпаведнае Рамачнае пагадненне, якое дазволіла банку пачаць работу ў краіне.

З 2017 года, зыходнай кропкі супрацоўніцтва з ЕІБ, яго інвестыцыйны партфель дынамічна пашыраецца, пра што сведчыць рост агульнага аб'ёму выдзеленых банкам крэдытных сродкаў да 550 млн еўра ў рамках рэалізацыі чатырох інфраструктурных праектаў і прадастаўлення крэдытных ліній беларускім банкам для падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

Адначасова ЕІБ можа прыцягваць грантавыя рэсурсы са сродкаў, напрыклад, Еўрапейскага саюза ў рамках рэалізацыі інфраструктурных праектаў.

На гэтым этапе партнёрства ЕІБ прадастаўляе свае рэсурсы і перадавы вопыт для рэалізацыі значных інвестыцыйных праектаў у такіх сферах, як жыллёва-камунальная гаспадарка, энергаэфектыўнасць і транспартны сектар.

Акрамя таго, ЕІБ аказвае фінансавую падтрымку развіццю малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.