Ініцыятывы Беларусі ва “Усходнім партнёрстве” і органах іншых арганізацый

Ініцыятывы Беларусі ва “Усходнім партнёрстве” і органах іншых арганізацый

Рэспубліка Беларусь паслядоўна пашырае ідэю інтэграцыі інтэграцый, якая прадугледжвае дыялог і практычнае супрацоўніцтва Еўразійскага эканамічнага саюза і Еўрапейскага саюза ў такіх сферах агульнага інтарэсу, як транспарт, мытня, гандаль, барацьба з эканамічнымі правапарушэннямі і г.д. У перспектыве такое супрацоўніцтва можа прывесці да фарміравання агульнай эканамічнай прасторы “ад Лісабона да Уладзівастока” з гарманізаванымі ўмовамі для дзейнасці прадпрыемстваў, нормамі і стандартамі для прадукцыі, што выпускаецца, умовамі для транскантынентальнага транзіту грузаў і пасажыраў у інтарэсах краін-удзельніц двух інтэграцыйных саюзаў.

Як удзельнік ініцыятывы Еўрапейскага саюза “Усходняе партнёрства” Беларусь выступае за ажыццяўленне ў яе рамках канкрэтных эканамічна значных праектаў, развіццё раўнапраўнага прагматычнага супрацоўніцтва і зніжэнне напружанасці ў рэгіёне.

У 2010 годзе Беларусь выступіла ініцыятарам стварэння бізнес-форуму, а ў 2015 годзе – новага лічбавага вымярэння “Усходняга партнёрства”.