Аб назначэнні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў

Указ № 410 ад 14 лістапада 2017 г.
У адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь пастанаўляю:

1. Назначыць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання на 18 лютага 2018 г.

2. Дзяржаўным органам, іншым арганізацыям ва ўстаноўленыя Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь тэрміны забяспечыць выкананне аднесеных да іх кампетэнцыі арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў.

3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь забяспечыць фінансаванне расходаў на падрыхтоўку і правядзенне выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў у межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на гэтыя мэты.

4. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.


Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь                              А.Лукашэнка