Аб устанаўленні стаўкі акцызаў на асобныя падакцызныя тавары

Указ № 347 ад 28 верасня 2017 г.
Устанавіць з 1 кастрычніка па 31 снежня 2017 г. стаўку акцызаў на алкагольную прадукцыю з аб'ёмнай доляй этылавага спірту 7 працэнтаў і больш (за выключэннем спіртоў, він пладовых мацаваных марачных, палепшанай якасці і спецыяльнай тэхналогіі, він фруктова-ягадных натуральных, він натуральных, у тым ліку пеністых, шампанскіх, газіраваных і шыпучых, сідру, піва і піўнога кактэйлю, спіртазмяшчальных раствораў) у памеры Br14,04 рубля за 1 літр бязводнага (стапрацэнтнага) этылавага спірту, змешчанага ў гатовай прадукцыі (коды адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза з 2204, з 2205, з 2206 00, з 2208).



Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь                                               А.Лукашэнка