Аб сістэме электроннай чаргі транспартных сродкаў у пунктах пропуску

Указ № 305 ад 2 ліпеня 2015 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 2 ліпеня падпісаў Указ № 305 "Аб сістэме электроннай чаргі транспартных сродкаў у пунктах пропуску".

Дакумент распрацаваны ў мэтах павышэння парадку пропуску праз дзяржаўную граніцу фізічных асоб, транспартных сродкаў і тавараў.

Указам прадугледжваецца магчымасць браніравання часу ўезду ў аўтадарожныя пункты пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь фізічных і юрыдычных асоб, якія выязджаюць з Беларусі шляхам выкарыстання сістэмы электроннай чаргі транспартных сродкаў, што прыбываюць у пункт пропуску; функцыянаванне зон чакання; парадак кіравання работай сістэмы электроннай чаргі; спагнанне платы за браніраванне ў сістэме электроннай чаргі часу ўезду транспартных сродкаў у пункты пропуску; парадак збору, захавання і выкарыстання інфармацыі аб транспартных сродках і асобах, якія перасякаюць Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь, і адказнасць за выдаванне такой інфармацыі.

Прымяненне сістэмы электроннай чаргі дасць магчымасць вадзіцелям транспартных сродкаў папярэдне забраніраваць час уезду ў пункт пропуску, упарадкаваць чэргі перад пунктамі пропуску, забяспечыць бяспеку дарожнага руху і падтрыманне правапарадку на тэрыторыі, што прылягае да пунктаў пропуску, а таксама знізіць фінансавыя страты транспартных кампаній і ўладальнікаў грузаў.

Асобы, якія не скарысталіся гэтай паслугай, будуць уязджаць у пункты пропуску ў парадку жывой чаргі.

Тэкст Указа глядзіце, калі ласка, у рускай версіі Партала Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь