Аб аплаце жыллёва-камунальных паслуг, што аказваюцца насельніцтву

Указ № 107 ад 23 сакавіка 2016 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 23 сакавіка падпісаў Указ № 107 "Аб аплаце жыллёва-камунальных паслуг, што аказваюцца насельніцтву".

Дакументам вызначаюцца гранічна дапушчальныя цэны (тарыфы) у 2016 годзе на 14 відаў жыллёва-камунальных паслуг.

Указ прадугледжвае змяненне шасці тарыфаў на ЖКП.

У мэтах зніжэння фінансавай нагрузкі для насельніцтва Указам змяншаюцца тарыфы на паслугі водазабеспячэння ў 1,7 раза (з Br4765,9 да Br2790 за 1 куб.м), водаадвядзення - больш як у 2,2 раза (з Br4148,8 да Br1863 за 1 куб.м).

Акрамя таго, устанаўліваецца гранічны тарыф на паслугу па тэхнічным абслугоўванні запорна-перагаворных устройстваў (кодавыя дзверы, дамафоны і іншыя) жылога дома ў памеры Br9100 на адну кватэру (раней ён не быў устаноўлены).

Палажэннямі дакумента змяняюцца падыходы да налічэння платы за тэхнічнае абслугоўванне ліфта, санітарнае ўтрыманне (прыбіранне) дапаможных памяшканняў жылога дома, электраэнергію на асвятленне месц агульнага карыстання, работу дапаможнага абсталявання ў залежнасці ад колькасці грамадзян, якія пражываюць у кватэры.

У мэтах больш аб'ектыўнага вызначэння платы за паслугі, кошт якіх разлічваецца зыходзячы з колькасці грамадзян, якія пражываюць у кватэры, ва Указе ўстаноўлена норма, што прадугледжвае спагнанне платы за карыстанне ліфтам і прыбіранне дапаможных памяшканняў з жыльцоў, якія маюць жылыя памяшканні камерцыйнага выкарыстання і прыватнага жыллёвага фонду па дагаворы найму.

Указ уступае ў сілу з дня падпісання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2016 года.

Тэкст Указа глядзіце, калі ласка, у рускай версіі на Партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь