Аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Распараджэнне № 196рп ад 11 снежня 2017 г.

За высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у асвятленне важных падзей сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага жыцця краіны аб'явіць Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: 

Габасавай Людміле Рафаілаўне

рэдактару аддзела сацыяльных праблем установы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ”Рэдакцыя газеты ”Советская Белоруссия“

Занковічу Анатолю Іванавічу

аглядальніку палітычнаму дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання закрытага акцыянернага таварыства ”Другі нацыянальны тэлеканал“

Мацвееву Уладзіміру Аляксандравічу

начальніку аддзела па асвятленні дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства ”Беларускае тэлеграфнае агенцтва“

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь                                А.Лукашэнка