Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Каментарый да Указа № 423 ад 17 лістапада 2016 г.
Прававое рэгуляванне дзейнасці гаражных кааператываў і кааператываў, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю аўтамабільных стаянак і садоўніцкіх таварыстваў, удасканальваецца ў Беларусі. Адпаведны Указ № 423 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 17 лістапада.

Дакумент прадугледжвае магчымасць перадачы кампетэнцыі па вырашэнні асобных пытанняў дзейнасці названых арганізацый ад агульнага сходу іх удзельнікаў сходу ўпаўнаважаных, што звязана з аб'ектыўнай складанасцю выканання ўстаноўленага заканадаўствам кворуму ў буйных кааператывах і таварыствах.

Так, у садоўніцкіх таварыствах сход упаўнаважаных можа быць надзелены правам вызначаць склад праўлення, выбіраць старшыню праўлення, казначэя таварыства, іншых членаў праўлення, членаў рэвізійнай і падліковай камісій таварыства і датэрмінова спыняць іх паўнамоцтвы, а таксама ўстанаўліваць памеры ўзнагароджанняў, якія выплачваюцца членам праўлення, рэвізійнай і падліковай камісій.

У гаражных кааператывах і кааператывах, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю аўтамабільных стаянак, сход упаўнаважаных акрамя існуючых функцый зможа ўстанаўліваць памеры уступных, паявых, мэтавых і дадатковых узносаў, а таксама тэрміны іх унясення.

Указ устанаўлівае магчымасць выбрання ўпаўнаважаных на сходах груп членаў кааператыва або таварыства, што фарміруюцца праўленнем з прывязкай да канкрэтных гаражоў (машына-месц, месц стаянкі) або зямельных участкаў.

Аналагічна садоўніцкім таварыствам прадугледжваецца магчымасць адключэння электраэнергіі членам гаражнага кааператыва, кааператыва, які ажыццяўляе эксплуатацыю аўтамабільных стаянак, у выпадку нясвоечасовага ўнясення ўзносаў або невыканання іншых абавязкаў па рашэнні праўлення кааператыва, а таксама магчымасць выбрання старшынёй праўлення гэтых кааператываў асобы, якая не з'яўляецца іх членам.