Аб унясенні змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Каментарый да Указа № 379 ад 20 кастрычніка 2016 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 кастрычніка Указ № 379, які прадугледжвае ўдасканаленне прававога механізма ліцэнзавання ў галіне прамысловай бяспекі.

Дакумент уносіць змяненні ў Палажэнне аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці, зацверджанае Указам № 450 ад 1 верасня 2010 года. У прыватнасці, карэкціруюцца асобныя тэрміны і іх азначэнні, замацоўваецца паняцце патэнцыяльна небяспечных аб'ектаў, тэхнічны стан якіх аказвае непасрэдны ўплыў на ўзровень бяспекі і абароненасці вытворчага аб'екта і суб'екта прамысловай бяспекі.

Указ канкрэтызуе віды работ (паслуг), якія выконваюцца (аказваюцца) адносна патэнцыяльна небяспечных аб'ектаў і тэхнічных устройстваў. Таксама ўстанаўліваецца норма, згодна з якой патэнцыяльна небяспечныя аб'екты падлягаюць абавязковаму тэхнічнаму дыягнаставанню і выпрабаванням для ацэнкі ўзроўню бяспекі і надзейнасці.

Акрамя таго, прававы акт вызначае пераходны перыяд, у рамках якога суб'екты прамысловай бяспекі абавязаны забяспечыць выкананне новых ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў з прадстаўленнем інфармацыі аб гэтым у МНС.