Аб задачах сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2017 год

Каментарый да Указа № 358 ад 3 кастрычніка 2016 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 358 "Аб задачах сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2017 год".

Асноўная мэта сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў 2017 годзе - рост канкурэнтаздольнасці эканомікі і стварэнне ўмоў для дасягнення мэт Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады.

У дакуменце таксама вызначаны ключавыя задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2017 год: забеспячэнне макраэканамічнай збалансаванасці, фінансавае аздараўленне арганізацый рэальнага сектара эканомікі, стварэнне эфектыўнай сістэмы занятасці, рост прадукцыйнасці працы, стварэнне новых рабочых месц, павышэнне эфектыўнасці кіравання дзяржаўнай маёмасцю, уключэнне ў эканамічны абарот неэфектыўна выкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці, паляпшэнне інвестыцыйнага клімату, зніжэнне адміністрацыйнай нагрузкі на бізнес.

Базай захавання макраэканамічнай стабільнасці ў 2017 годзе паслужыць зніжэнне інфляцыі да ўзроўню, які не перавышае 9%, прыцягненне прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове ў суме $1,4 млрд.

Валавы ўнутраны прадукт у 2017 годзе прагназуецца на ўзроўні 101,7% адносна 2016 года.

У знешнім гандлі прадугледжваецца забяспечыць дадатную дынаміку - тэмп росту экспарту тавараў і паслуг на ўзроўні 103,8% да 2016 года.

Прадукцыйнасць працы прагназуецца на ўзроўні 101,8% да папярэдняга года. Пры гэтым прадукцыйнасць працы будзе перавышаць тэмп росту рэальнай заработнай платы (101,5%) і рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва (101,3%).