Аб пенсійным забеспячэнні некаторых катэгорый грамадзян

Каментарый да Указа № 314 ад 31 жніўня 2017 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 жніўня падпісаў Указ № 314 "Аб пенсійным забеспячэнні некаторых катэгорый грамадзян".

Рэалізацыя норм Указа дасць магчымасць забяспечыць планамернае, пачынаючы з 1 верасня 2017 года, павышэнне пенсій ваеннаслужачых і супрацоўнікаў ваенізаваных арганізацый у памерах, супастаўных з ростам пенсій іншых катэгорый грамадзян Беларусі. Карэкціруючыя каэфіцыенты з'яўляюцца часовымі і ўводзяцца да 1 ліпеня 2019 года.

Аналагічныя падыходы да рэгулявання памераў пенсій ваеннаслужачых былі прыменены ў Расіі пры павышэнні памераў іх грашовага забеспячэння з 1 студзеня 2012 года.