Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Каментарый да Указа № 132 ад 26 красавіка 2017 г.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 26 красавіка падпісаў Указ № 132 "Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".

Дакумент распрацаваны ў мэтах прывядзення заканадаўства Беларусі ў адпаведнасць з законам ад 18 кастрычніка 2016 года "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь". Так, з 1 студзеня 2017 года згодна з законам адменена дзяржаўная пошліна за ўезд (уваход), часовае знаходжанне, перамяшчэнне ў пагранічнай зоне для грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Беларусі.

Законам уведзена аплата дзяржпошліны за выдачу пропускаў у пагранічную паласу. Разам з тым гэта не датычыцца асобных катэгорый грамадзян, у прыватнасці, тых, хто ў пагранічнай паласе выконвае працоўныя (службовыя) абавязкі, наведвае месцы пахавання сваякоў, валодае нерухомай маёмасцю, а таксама ўдзельнікаў вайны і сваякоў, якія едуць да ваеннаслужачых, якія праходзяць службу ў падраздзяленнях граніцы.

Указам зацверджаны пералік дакументаў, на падставе якіх гэтыя катэгорыі грамадзян вызваляюцца ад выплаты пошліны. Прычым гэта льгота прадастаўляецца толькі ў межах канкрэтнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі.

Прыезджыя іншаземцы, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, вызваляюцца ад выплаты пошліны за знаходжанне ў пагранічнай зоне, таксама як і грамадзяне Беларусі таго ж узросту - за знаходжанне ў пагранічнай паласе.