Памер шрыфту:
A
A
A
Колер сайта:
К
К
К
Настройкі
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Звароты грамадзян і юрыдычных асоб

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь удзяляе асаблівую ўвагу рабоце дзяржаўных органаў са зваротамі грамадзян.

Забеспячэнне рэалізацыі Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь паўнамоцтваў па рабоце са зваротамі грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб ажыццяўляецца праз Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Работу са зваротамі праводзіць галоўнае ўпраўленне па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Асноўнымі задачамі ўпраўлення з'яўляюцца забеспячэнне своечасовага разгляду зваротаў і арганізацыя асабістага прыёму грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб.

У адпаведнасці з артыкулам 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 года № 498 "Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб" звароты (прапановы, заявы, скаргі) грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб незалежна ад таго, у які дзяржаўны орган або іншую арганізацыю яны паступілі, першапачаткова падлягаюць разгляду па сутнасці ў адпаведнасці з кампетэнцыяй.

У адпаведнасці з пунктам 6 артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" забараняецца накіроўваць скаргі ў арганізацыі, дзеянні (бяздзейнасць) якіх абскарджваюцца, за выключэннем выпадкаў, калі разгляд такой катэгорыі зваротаў адносіцца да выключнай кампетэнцыі гэтых арганізацый.

Звароты, якія паступілі на імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у тым ліку па пытаннях абскарджання рашэнняў дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, падпарадкаваных (падсправаздачных) непасрэдна Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, могуць разглядацца ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь не надзелена правам перагляду судовых рашэнняў, паколькі ў адпаведнасці з артыкуламі 10 і 15 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" звароты, у якіх абскарджваюцца судовыя пастановы, вяртаюцца заяўнікам з растлумачэннем ім парадку абскарджання судовых пастаноў.

Таксама Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь не надзелена правам разгляду зваротаў, якія падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў.

Тэлефон аўтаадказчык: +375-17-222-32-17

Тэлефоны спецыялістаў па абласцях і г. Мінску
(панядзелак - пятніца з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00):

  • Брэсцкая вобласць − +375-17-222-30-65;
  • Віцебская вобласць − +375-17-222-37-10;
  • Гомельская вобласць − +375-17-222-32-50;
  • Гомельская вобласць − +375-17-222-32-50;
  • Мінская вобласць − +375-17-222-37-10;
  • Магілёўская вобласць − +375-17-222-33-35;
  • г. Мінск − +375-17-222-37-41.

Тэлефон прыёмнай грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:

+375-17-222-37-78 (панядзелак - пятніца з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00).

Прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у рэзідэнцыі Прэзідэнта

Штодзённы прыём супрацоўнікамі ўпраўлення

Прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца штодзённа (акрамя суботы і нядзелі) з 8.00 да 17.00 (перапынак на абед з 13.00 да 14.00), па адрасе: г. Мінск, вул. Кірава, 43.

Тэлефон прыёмнай грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: +375-17-222-37-78 (панядзелак - пятніца з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00).

Прыём вядзецца ўпаўнаважанымі асобамі - супрацоўнікамі галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у парадку жывой чаргі.

Пры сабе неабходна мець дакументы, якія засведчваюць асобу (пашпарт, пасведчанне на права жыхарства, пасведчанне бежанца). Рэкамендуецца таксама мець адказы на папярэднія звароты ў іншыя арганізацыі і іншыя неабходныя для разгляду пытання дакументы.

У адпаведнасці з нормамі артыкулаў 12 і 13 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ветэранах" інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны прымаюцца ў першую чаргу.

Прыём вышэйшымі службовымі асобамі і кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідента Рэспублікі Беларусь

Прыём грамадзян Кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, Старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю, Кіраўніком спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, намеснікамі Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, кіраўнікамі самастойных структурных падраздзяленняў Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца штотыднёва па чацвяргах, за выключэннем святочных дзён.

Прыём грамадзян названымі службовымі асобамі ажыццяўляецца згодна з графікам і пачынаецца, як правіла, з 10.00.

Рашэнне аб прыёме прымаецца службовай асобай, якая праводзіць асабісты прыём, на падставе вынікаў пісьмовага або электроннага звароту заяўніка па сутнасці пытання і просьбай аб асабістым прыёме, які павінен быць прадастаўлены ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь не пазней як за 5 дзён да даты прыёму.

Інфармацыя аб прынятым рашэнні даводзіцца да ведама заяўніка пісьмова, а пры неабходнасці дубліруецца па тэлефоне.

ГРАФІК асабістага прыёму вышэйшымі службовымі асобамі

Звароты, што паступілі ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, разглядаюцца ў адпаведнасці з:

Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб";

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 года № 498 "Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб";

Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 года № 2 "Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва"


Электронныя звароты

Электронныя звароты Адправіць электронны зварот на імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь шляхам запаўнення электроннай формы
Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – грамадзян), і юрыдычных асоб на імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".

Звароты, якія паступілі на імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у тым ліку па пытаннях абскарджання рашэнняў дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, падпарадкаваных (падсправаздачных) непасрэдна Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, могуць разглядацца ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (частка другая падпункта 1.1 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 "Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб").

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.

Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:

Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:


Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён, а тыя, што патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, – не пазней за 1 месяц.

Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, пазначаны ў электронным звароце, або ў пісьмовым выглядзе па месцы жыхарства (месцы знаходжання) грамадзяніна або месцы знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб"..

У выпадку, калі электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў маюць масавы характар (больш як 10 зваротаў), адказы на такія звароты могуць размяшчацца на афіцыйным сайце ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт без накіравання адказаў (паведамленняў) заяўнікам (частка другая падпункта 1.2 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычніка 2007 г. № 498 "Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб").

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):

Прэзідэнт Падзеі Дакументы Дзяржава Беларусь
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Trebuchet MS
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Цёмна-сінім
па блакітным
Карычневым
па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць