Зацверджаны Дагавор паміж Беларуссю і Казахстанам аб сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве да 2026 года

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў Дагавор паміж Беларуссю і Казахстанам аб сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве да 2026 года, падпісаны ў Мінску 29 лістапада 2017 года. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны Указ.

    Дакумент быў падпісаны лідарамі дзвюх краін у час афіцыйнага візіту ў Беларусь Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева. З падпісаннем Указа Беларусь завяршыла ўнутрыдзяржаўныя працэдуры, неабходныя для ўступлення дагавора ў сілу.