Зацверджаны дадатковыя геральдычныя сімвалы Міністэрства спорту і турызму

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў дадатковыя геральдычныя сімвалы Міністэрства спорту і турызму. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны Указ № 399.

    Дакументам, у прыватнасці, зацверджаны сцяг міністэрства і нагрудны знак адрознення "За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь", якія выкананы ў стылістыцы эмблемы ведамства.

    Нагрудным знакам будуць узнагароджвацца работнікі Міністэрства спорту і турызму, арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, структурных падраздзяленняў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. Ён можа ўручацца і іншым асобам за значныя заслугі ў рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы фізічнай культуры, спорту і турызму.