Памер шрыфту:
A
A
A
Колер сайта:
К
К
К
Настройкі
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
18 мая 2020 года

Зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

У адпаведнасці з дакументам стыпендыі фонду назначаны 199 студэнтам і курсантам устаноў вышэйшай адукацыі. Пераможцам XVI Міжнароднай Жаўтыкаўскай алімпіяды па матэматыцы, фізіцы і інфарматыцы і Міжнароднай студэнцкай алімпіяды ў галіне інфарматыкі і праграмавання (2019 год) прысуджаны грашовыя прэміі або заахвочвальныя стыпендыі з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду. Пераможцы міжнароднай алімпіяды школьнікаў па фізіцы, хіміі і матэматыцы (2019 год), алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы "Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная агульнасць" 2019 года і ХХІ Рэспубліканскага турніру юных матэматыкаў заахвочаны грашовымі прэміямі. Усяго на гэтыя мэты за кошт сродкаў рэзервовага фонду Кіраўніка дзяржавы з рэспубліканскага бюджэту выдзелена больш як Br1 млн.

Прыняцце распараджэння Прэзідэнта накіравана на забеспячэнне адраснай дзяржаўнай падтрымкі адораных навучэнцаў і студэнтаў, стварэнне спрыяльных умоў для далейшага развіцця іх здольнасцей і паспяховай вучобы.

Тэгі:
Прэзідэнт Падзеі Дакументы Дзяржава Беларусь
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Trebuchet MS
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Цёмна-сінім
па блакітным
Карычневым
па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць