Зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 12 снежня падпісаў Распараджэнне № 197рп, якім зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў аб выдзяленні з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў рэзервовага фонду Прэзідэнта Беларусі больш як Br191 тыс. на заахвочванне адораных навучэнцаў і студэнтаў.

    Гэтыя фінансавыя сродкі будуць накіраваны на выплату грашовых прэмій і заахвочвальнай стыпендыі 1147 навучэнцам і студэнтам, якія дасягнулі высокіх вынікаў у вучобе, навуковай дзейнасці і прафесійным майстэрстве.

    Так, грашовымі прэміямі і заахвочвальнай стыпендыяй (тэрмінам на адзін год) з уручэннем нагруднага знака "Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы здольных навучэнцаў і студэнтаў" заахвочаны 27 пераможцаў міжнародных алімпіяд, у тым ліку па хіміі (Казахстан, Тайланд), матэматыцы (Бразілія), фізіцы (Інданезія), біялогіі (Вялікабрытанія), а таксама Міжнароднай алімпіяды навуковых праектаў навучэнцаў па праблемах навакольнага асяроддзя (ЗША) і форуму-конкурсу маладых вучоных (Расія).

    Грашовых прэмій удастоены 1120 пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд па вучэбных прадметах, конкурсаў прафесійнага майстэрства і навуковых работ.

    Прыняцце Распараджэння Прэзідэнта Беларусі накіравана на забеспячэнне адраснай дзяржаўнай падтрымкі адораных навучэнцаў і студэнтаў, стварэнне спрыяльных умоў для іх развіцця, з'яўляецца сведчаннем увагі дзяржавы да падрастаючага пакалення.