Зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Распараджэнне, у адпаведнасці з якім прынята рашэнне аб фінансаванні расходаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў у 2018 годзе і зацверджана рашэнне савета фонду.

    Двум студэнтам установы сярэдняй адукацыі назначаны заахвочвальныя стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; грашовыя прэміі з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду прысуджаны 41 пераможцу міжнародных алімпіяд; грашовымі прэміямі заахвочваюцца 59 пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд і конкурсаў.

    Прыняцце Распараджэння Прэзідэнта Беларусі накіравана на забеспячэнне адраснай дзяржаўнай падтрымкі адораных навучэнцаў і студэнтаў, стварэнне спрыяльных умоў для іх развіцця.