Зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

    Згодна з названым рашэннем Br285 909,48 накіравана на выплату 4 стыпендый і 5 прэмій навучэнцам устаноў адукацыі сферы культуры, 24 заахвочвальныя прэміі навучэнцам, студэнтам і творчым калектывам. Матэрыяльная дапамога аказана 72 прадстаўнікам таленавітай моладзі.

    Гранд-прэміі і звання лаўрэата з уручэннем нагруднага знака "Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі" ўдастоены 14 чалавек і 1 калектыў.

    Акрамя таго, выдзелена 8 грантаў, у тым ліку на рэалізацыю творчых праектаў, правядзенне эстраднага канцэрта лаўрэатаў фонду, арганізацыю выстаўкі творчых дасягненняў навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў Беларусі, набыццё музычных інструментаў, сцэнічных касцюмаў і абсталявання.

    Прыняцце Распараджэння з'яўляецца сведчаннем увагі дзяржавы да пытанняў стварэння ўмоў для пошуку, развіцця і навучання таленавітай моладзі, стымулявання іх творчай актыўнасці, прафесійнага росту і станаўлення.