Віншаванне з юбілеем народнаму артысту РСФСР Андрэю Канчалоўскаму

     Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народнага артыста РСФСР Андрэя Канчалоўскага.

    «Вамі створана мноства яркіх, запамінальных работ у кінематографе і тэатральным мастацтве. Ваша плённая дзейнасць заваявала любоў глядацкай аўдыторыі і прызнанне прафесійнай грамадскасці не толькі ў Расіі, але і за яе межамі», - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі Андрэя Канчалоўскага ведаюць і цэняць як майстра, які глыбока захоплены любімай справай, чалавека, які нястомна імкнецца да заваявання новых творчых вяршынь.

    «Упэўнены, што Ваша шматгранная дзейнасць і ў далейшым будзе садзейнічаць умацаванню дружбы і культурных сувязей паміж нашымі народамі», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.