Віншаванне з Днём ратавальніка

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях з прафесійным святам - Днём ратавальніка і 20-годдзем стварэння органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння супрацоўнікі МНС здольны аператыўна і на высокім узроўні выконваць свае абавязкі, дастойна прадаўжаючы традыцыі папярэдніх пакаленняў ратавальнікаў.

    "Ваша работа - гэта цяжкая праца, звязаная з рызыкай для жыцця, якая патрабуе значных фізічных і маральных намаганняў, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Вам даверана ахоўваць жыцці і здароўе людзей, аб'екты нацыянальнай эканомікі і інтарэсы дзяржавы ад пажараў, катастроф і стыхійных бедстваў. Жыхары нашай краіны ў цяжкую хвіліну заўсёды знаходзяць у вас падтрымку".

    Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што мужнасць, бясстрашнасць і самаадданасць беларускіх ратавальнікаў па-ранейшаму будуць служыць надзейнай заслонай на шляху любых надзвычайных сітуацый.