Віншаванне з Днём мытніка

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва, асабовы склад, ветэранаў мытнай службы з прафесійным святам - Днём мытніка.

    "Вы першымі сустракаеце гасцей нашай краіны. Дастойна і прафесійна выконваючы сваю важную місію, у многім фарміруеце пазітыўны імідж Беларусі. Актыўна перашкаджаючы кантрабандзе, ствараючы цывілізаваныя ўмовы для міжнароднага гандлю, уносіце важкі ўклад у забеспячэнне бяспекі грамадзян і захаванне эканамічнага суверэнітэту", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт выказаў перакананне, што, абапіраючыся на вопыт папярэднікаў, пастаянна ўдасканальваючы формы і метады кантролю, супрацоўнікі мытнай службы і ў далейшым будуць сумленна выконваць свой абавязак, паспяхова вырашаць задачы, пастаўленыя перад імі дзяржавай.