Віншаванне з Днём моладзі

    Дарагія юнакі і дзяўчаты!

    Сардэчна віншую вас з Днём моладзі.

    Вы - новае пакаленне суверэннай дзяржавы, наследнікі гераічнага мінулага беларускага народа, які пераадолеў шматвяковы шлях да набыцця сваёй незалежнасці.

    Права жыць на роднай зямлі, вучыцца, працаваць, марыць і будаваць планы на заўтрашні дзень - гэта велізарнае шчасце і вялікая адказнасць. Удасканальваючыся, імкнучыся да асабістага поспеху, помніце, што вашы лёсы звязаны разам і будуць упісаны ў новую гісторыю Беларусі.

    Будзьце актыўнымі, мэтанакіраванымі, ініцыятыўнымі. Няхай энергія маладосці паслужыць крыніцай натхнення для вашых добрых пачынанняў, зробіць вас самадастатковымі, паспяховымі і шчаслівымі людзьмі.

    Жадаю вам моцнага здароўя, добрага настрою і бадзёрасці духу.

    Аляксандр Лукашэнка