Віншаванне з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі

    Дарагія суайчыннікі!

    Віншую вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.

    У летапісе чалавецтва гэта сапраўды эпахальная дата стала для працоўных усяго свету сімвалам абнаўлення, вызвалення ад прыгнятання і новых надзей на светлую будучыню.

    З таго часу прайшло ўжо больш за сто гадоў. Можна па-рознаму ставіцца да падзей мінулага, ацэньваючы тых альбо іншых гістарычных дзеячаў. Аднак менавіта тады былі закладзены асновы для нацыянальнага адраджэння многіх народаў і іх права на самавызначэнне.

    Сучасная Рэспубліка Беларусь упэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця. Стваральная праца, павага да гісторыі, слаўных традыцый і здзяйсненняў многіх пакаленняў - галоўныя фактары кансалідацыі беларускага грамадства.

    Упэўнены, што сваім розумам, талентам і працавітасцю мы захаваем, прымножым і перададзім нашчадкам наш бясцэнны нацыянальны здабытак - суверэнную Беларусь.

    Ад усёй душы жадаю вам, дарагія суграмадзяне, здароўя, дабрабыту і новых дасягненняў у імя Айчыны!

    Аляксандр Лукашэнка