Віншаванне з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі

    Таварышы салдаты, сяржанты, прапаршчыкі і афіцэры!

    Паважаныя ветэраны!

    Дарагія суайчыннікі!

    Віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

    Прытрымліваючыся прынцыпаў адданасці Радзіме, вернасці прысязе і гатоўнасці абараняць інтарэсы краіны і народа, вы ўвасабляеце моц і сілу нашай суверэннай дзяржавы.

    У 75-годдзе Вялікай Перамогі мы ўшаноўваем памяць афіцэраў і салдат, якія аддалі жыццё ў імя будучага свайго народа. Схіляем галаву перад тымі, хто загінуў у баі, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак. Захапляемся доблесцю і адвагай усіх, хто ўставаў на абарону міру са зброяй у руках і хто сёння ва ўмовах новых глабальных пагроз бярэ на сябе адказнасць за спакой і парадак на роднай зямлі.

    Перакананы, што подзвіг ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, мужнасць і гераізм воінаў-інтэрнацыяналістаў, імкненне ваеннаслужачых дзеючай арміі прадоўжыць слаўныя традыцыі старэйшых пакаленняў з'яўляюцца дастойным арыенцірам і прыкладам сапраўднага патрыятызму для беларускай моладзі.

    Жадаю моцнага здароўя, прафесійных поспехаў і мірнай службы.

    Аляксандр Лукашэнка