Віншаванне Вялікаму герцагу Люксембургскаму Анры

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Вялікага герцага Люксембургскага Анры і народ герцагства з Нацыянальным святам.

    "Беларусь нязменна зацікаўлена ў пашырэнні сувязей з Люксембургам у розных сферах, у тым ліку ў кантэксце далейшага пашырэння канструктыўнага дыялогу з Еўрапейскім саюзам. Упэўнены, што гэта адпавядае інтарэсам нашых краін", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.