Віншаванне Вялікаму герцагу Люксембургскаму Анры

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Вялікага герцага Люксембургскага Анры і народ гэтай краіны з Нацыянальным святам.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што дружалюбныя адносіны паміж Беларуссю і Люксембургам будуць і ў далейшым плённа развівацца на карысць дзвюх краін і народаў, а таксама ў інтарэсах міру, бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе.