Віншаванне Ухуру Кеніяту з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Кеніі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Ухуру Кеніяту з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Кенія.

    "Упэўнены, што адносіны, якія традыцыйна існуюць паміж нашымі дзяржавамі, маюць добрыя перспектывы, і гэта абавязкова паўплывае ў далейшым на пашырэнне і ўмацаванне беларуска-кенійскага супрацоўніцтва на карысць нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні.