Віншаванне Уладзіміру Зяленскаму з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Украіны

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Зяленскага з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Украіны.

    "З задавальненнем адзначаю, што фундаментам адносін паміж нашымі краінамі традыцыйна з'яўляюцца загартаваныя сумеснай гісторыяй братэрскія сувязі беларусаў і ўкраінцаў. Пацвярджаю, Беларусь заўсёды была і застанецца для Украіны прадказальным партнёрам, надзейным суседам і добрым сябрам", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што сумесныя намаганні дадуць магчымасць захаваць на доўгі час і паглыбіць пазітыўную дынаміку двухбаковага супрацоўніцтва, а дзейнасць Уладзіміра Зяленскага ў якасці кіраўніка дзяржавы будзе спрыяць росквіту Украіны, усталяванню міру і грамадзянскай згоды.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Зяленскаму моцнага здароўя і ажыццяўлення ўсіх планаў на карысць дружалюбнага ўкраінскага народа.