Віншаванне Святлане Саханенка з заваяваннем трэцяга золата на Паралімпіядзе

    Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па інваспорце Святлану Саханенка з заваяваннем трэцяга залатога медаля на XII зімовых Паралімпійскіх гульнях у Пхёнчхане.

    "Віншую з бліскучым выступленнем, якое прынесла нашай краіне чацвёртае золата Паралімпійскіх гульняў 2018 года", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта значны вынік, дасягнуты дзякуючы волі да перамогі і самаадданасці спартсменаў, лідараў, эфектыўнай рабоце трэнерскага складу.

    Прэзідэнт выказаў удзячнасць усёй камандзе за паказаныя вынікі і пажадаў удачы ў эстафетных гонках. "Мы ганарымся вамі!" - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.