Віншаванне Султану Амана Кабусу бен Саіду

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Султана Амана Кабуса бен Саіда з Нацыянальным днём.

    Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў імкненне Беларусі да пашырэння міждзяржаўнага дыялогу з Султанатам Амана на прынцыпах даверу і ўзаемаразумення.

    "Упэўнены, што актывізацыя беларуска-аманскага супрацоўніцтва ў розных галінах прынясе карысць жыхарам абедзвюх краін", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Кабусу бен Саіду моцнага здароўя і ажыццяўлення планаў, а народу Амана - міру і дабрабыту.