Віншаванне Султану Амана Кабусу бен Саіду

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Султана Амана Кабуса бен Саіда і народ гэтай краіны з Нацыянальным днём.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь нязменна бачыць у Амане надзейнага сябра і партнёра.

    "Мы будзем імкнуцца да яшчэ больш дынамічнага і плённага супрацоўніцтва з Аманам у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых галінах на аснове ўзаемнай павагі і даверу", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.