Віншаванне Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыю Мядзведзеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Урада Расійскай Федэрацыі, Старшыню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы Дзмітрыя Мядзведзева з днём нараджэння.

    "Вашы несумненны арганізатарскі талент, велізарны вопыт дзяржаўнага кіравання і стратэгічнае мысленне садзейнічаюць эфектыўнаму вырашэнню актуальных пытанняў развіцця Расійскай Федэрацыі і павышэнню яе аўтарытэту ў сусветнай супольнасці. Упэўнены, што Вы будзеце і далей паслядоўна садзейнічаць умацаванню і пашырэнню шматпланавых беларуска-расійскіх сувязей, актывізацыі інтэграцыйнага ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў Дзмітрыю Мядзведзеву ажыццяўлення ўсіх намечаных планаў і пачынанняў, добрага здароўя, шчасця і дабрабыту.