Віншаванне Старшыні КНР Сі Цзіньпіну

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню КНР Сі Цзіньпіна і дружалюбны кітайскі народ са Святам Вясны.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў мінулым, юбілейным для беларуска-кітайскіх адносін годзе ўдалося пашырыць узаемадзеянне па ўсіх напрамках, устанавіць яшчэ больш цесныя сувязі паміж рэгіёнамі і ведамствамі дзвюх краін.

    Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што 2018 год стане важнай вяхой у развіцці двухбаковага супрацоўніцтва. Паглыбленню ўзаемаразумення паміж грамадзянамі дзвюх дзяржаў, іх культурнаму збліжэнню будуць садзейнічаць мерапрыемствы ў рамках Года турызму Беларусі ў Кітаі.

    "Мы заўсёды гатовы да нарошчвання ўсебаковага стратэгічнага партнёрства з Кітаем, якое вызначаецца даверным і ўзаемавыгадным характарам. Шчыра спадзяюся, што ў беларуска-кітайскіх адносінах заўсёды будзе панаваць вясна і наша дружба будзе мацнець з кожным днём", - падкрэсліў Прэзідэнт.