Віншаванне Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна і дружалюбны народ гэтай краіны са Святам Вясны.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што мінулы 2019 год быў напоўнены мноствам яркіх падзей і высокіх дасягненняў у супрацоўніцтве паміж дзвюма краінамі. "Паступальна ўмацоўваецца стратэгічнае ўзаемадзеянне, Мінск і Пекін аказваюць адзін аднаму надзейную палітычную падтрымку, каардынуюць намаганні ў вырашэнні актуальных глабальных праблем. Назіраецца безупынны рост і змяненне структуры тавараабароту. Адзначаецца прагрэс у рабоце нашага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" як узорнага праекта ініцыятывы "Пояс і шлях". Развіваюцца міжрэгіянальныя кантакты і гуманітарныя сувязі. Беларусы і кітайцы гатовы і далей разам ісці наперад, падзяляючы агульныя каштоўнасці", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выступіў з прапановай аб тым, каб у двухбаковых адносінах аб'явіць 2020-ы Годам міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. "Упэўнены, гэта дапаможа ажыццявіць шмат важных планаў і праектаў", - падкрэсліў ён.

    Прэзідэнт таксама пацвердзіў запрашэнне Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі наведаць у гэтым годзе Беларусь з афіцыйным візітам, у ходзе якога лідары дзвюх краін змогуць вывесці двухбаковых дыялог на яшчэ больш высокі ўзровень, які знамянуе новую эпоху беларуска-кітайскага партнёрства.