Віншаванне Саламэ Зурабішвілі з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Грузіі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Саламэ Зурабішвілі з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Грузіі.

    "Беларуска-грузінскае супрацоўніцтва апошнія гады выйшла на якасна новы ўзровень, - гаворыцца ў віншаванні. - Трывалым фундаментам адносін з'яўляюцца ўзаемны давер і гістарычная дружба народаў Беларусі і Грузіі".

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што прадаўжэнне інтэнсіўных кантактаў па развіцці палітычных, эканамічных і гуманітарных сувязей поўнасцю адпавядае інтарэсам дзвюх краін і будзе садзейнічаць умацаванню міждзяржаўнага дыялогу.

    Прэзідэнт Беларусі пажадаў Саламэ Зурабішвілі добрага здароўя, а таксама рэалізацыі ўсіх задум і пачынанняў.