Віншаванне Сааранбаю Жээнбекаву з выбраннем Прэзідэнтам Кыргызстана

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Сааранбая Жээнбекава з выбраннем Прэзідэнтам Кыргызскай Рэспублікі.

    "Сваім волевыяўленнем грамадзяне Кыргызстана падтрымалі курс на забеспячэнне сацыяльна-палітычнай стабільнасці, паступальнае эканамічнае развіццё дзяржавы і далейшае ўмацаванне яе аўтарытэту на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што багаты вопыт Сааранбая Жээнбекава ў якасці кіраўніка будзе садзейнічаць паглыбленню разнапланавага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кыргызстанам, а таксама пашырэнню інтэграцыйнага ўзаемадзеяння.