Віншаванне Рэспубліканскаму цэнтру гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя з юбілеем

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя з юбілеем установы.

    "Паўвекавая гісторыя цэнтра непарыўна звязана з вырашэннем маштабных дзяржаўных задач - барацьбой з эпідэміямі, прафілактыкай захворванняў, забеспячэннем належных умоў жыцця, працы, адпачынку і навучання насельніцтва рэспублікі. І, што асабліва важна, на працягу ўсёй дзейнасці ўстанова дастойна адказвала на выклікі часу", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цэнтр актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі важнейшых ініцыятыў і садзейнічае стварэнню ў краіне ўмоў, якія спрыяюць захаванню і ўмацаванню здароўя насельніцтва Беларусі.