Віншаванне Рафаэлю Марыяна Гросі з назначэннем на пасаду Гендырэктара МАГАТЭ

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Рафаэля Марыяна Гросі з назначэннем на пасаду Генеральнага дырэктара Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі.

    "Упэўнены, што вашы прафесійныя якасці, багаты жыццёвы вопыт і самаадданасць будуць садзейнічаць умацаванню аўтарытэту агенцтва, паспяховаму выкананню яго пачэснай місіі па забеспячэнні нераспаўсюджвання ядзернай зброі і мірнага выкарыстання энергіі атама, - гаворыцца ў віншаванні. - Беларусь паслядоўна падтрымлівае дзейнасць агенцтва і разлічвае на далейшае плённае супрацоўніцтва для ўстойлівага развіцця".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Рафаэлю Марыяна Гросі моцнага здароўя і ажыццяўлення ўсіх планаў.